У сераду ў 13.30 на возеры ля вёскі Краснае мы заўважылі рыбакоў. Іх было пяцёра. Яшчэ двое ў гэты час накіроўваліся да вадаёма. Трое аматараў рыбалкі паркавалі ў бліжэйшым лесе свае аўтамабілі. Сапраўдны ажыятаж…
Між тым лёд на возеры быў нетрывалы, віднеліся прамыіны. Палова вадаёма не замерзла. Да таго ж стаяла адліга. Да бяды – адзін крок.
Пра забарону знаходзіцца на лёдзе неаднаразова пісала наша газета. Гэту інфармацыю даносілі да насельніцтва таксама іншыя СМІ. Аднак словы да рыбакоў-экстрэмалаў, па ўсім відаць, не даходзяць. Дык можа, уздзейнічаць на іх матэрыяльна? Магчыма, штраф, выпісаны супрацоўнікам міліцыі, астудзіць жаданне гуляць у «лядовую рулетку»?
Рэдакцыя заклікае Маладзечанскі РАУС у перыяд забароны выхаду на лёд звярнуць больш пільную ўвагу на вадаём ля вёскі Краснае.