01.12.2016 11:55

Што трэба ведаць пра аміяк

На трох маладзечанскіх прадпрыемствах — малочным, харчовым камбінатах і ТАА «Велес-Міт» — працуюць аміячныя халадзільныя ўстаноўкі. Пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі...

кіраўнік арганізацыі павінен праз сістэму апавяшчэння праінфармаваць аб небяспецы, даць рэкамендацыі людзям па паводзінах у заражанай зоне ў адпаведнасці з планам ліквідацыі аварыі і з улікам уласцівасцей аміяку.

Прыкметы атручэння: пача-шчанае сэрцабіцце, млоснасць, рэзь у вачах, слёзацячэнне, насмарк, кашаль, ускладненне дыхання, парушэнне каардынацыі руху, хімічныя апёкі ці абмаражэнне.

Калі сігнал аб заражэнні за-спеў на вуліцы, сарыентуйцеся, дзе знаходзіцца крыніца небяспекі, і рухайцеся ў бок, перпендыкулярны кірунку ветру. Калі паблізу ёсць які-небудзь будынак, схавайцеся ў ім на першым паверсе.

Калі вы знаходзіцеся дома, зачыніце вокны і дзверы, падрыхтуйце сродкі індывідуальнай аховы ці зрабіце ватна-марлевыя павязкі. У крайнім выпадку выкарыстоўвайце ручнік, кавалак тканіны, намочаныя растворам лімоннай кіслаты ці вадой.

Шчыліны ў вокнах і дзвярах заляпіце падручнымі сродкамі, павесьце мокрую тканіну або коўдру. Зачыніце вентыляцыйныя адтуліны.

Калі чалавек апынуўся ў зоне заражэння, ён павінен прамыць вочы і пашкоджаныя ўчасткі скуры вадой, надзець процівагаз, хутка выйсці ў бяспечную зону і звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Па інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Прочитано 1900 раз Последнее изменение 01.12.2016 11:55
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.