08.11.2021 16:37

«Стань больш прыкметным у цемры»

Так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» у рамках абласной акцыі «Бяспечныя канікулы».

Карыснай інфармацыяй з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху падзялілася Дзіяна Галуза. Карыснай інфармацыяй з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху падзялілася Дзіяна Галуза.

Мэта мерапрыемства — нагадаць хлопчыкам і дзяўчынкам правілы дарожнага руху, пераканаць іх насіць святлоадбівальныя элементы. Восенню ў цёмны час традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў (у тым ліку непаўналетніх). Акрамя таго, у час асенніх і зімніх канікул у дзяцей з’яўляецца дадатковы вольны час, а кантроль з боку дарослых слабее.

Урок у «Маладзіку» быў цікавым і пазнавальным. Дзеці гулялі ў «Разумнікаў і разумніц», пад кіраўніцтвам педагогаў-арганізатараў рабілі флікеры.
Інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Дзіяна Галуза азнаёміла юных удзельнікаў дарожнага руху з карыснай інфармацыяй. Яна нагадала, што пры пераходзе праезнай часткі ні ў якім разе нельга спяшацца. Пры гэтым трэба здымаць навушнікі, звяртаць увагу на святлафор, дарожныя знакі, разметку. Пераходзіць дарогу неабходна толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах.

Вельмі важна ў цёмны час насіць флікеры. Яны могуць папярэдзіць няшчасны выпадак і захаваць жыццё.

Як паказвае практыка, найбольш эфектыўныя — кругавыя флікеры, якія носяць на руцэ. Увогуле, чым больш святлоадбівальных элементаў на адзенні і рэчах пешахода, тым больш прыкметны ён для вадзіцеляў.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 253 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.