Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Ірына Полаз расказала, што некаторыя юныя жыхары населеных пунктаў прагнуць яшчэ больш вострых эмоцый, таму кідаюць у цягнікі ў час руху камяні. У выніку атрымліваюць траўмы пасажыры і работнікі чыгункі. Такое «свавольства» дорага абыходзіцца хуліганам і іх бацькам.
Як паказвае практыка, толькі міліцыя і школа з праблемай на справяцца. Там, дзе няма кантролю з боку бацькоў, дзеці могуць трапіць у бяду. Таты і мамы павінны ведаць, чым займаюцца іх сыны і дочкі ў вольны час. Задача дарослых — давесці да непаўналетніх асноўныя правілы знаходжання на чыгунцы. Яны нескладаныя і патрабуюць дысцыплінаванасці, увагі і абачлівасці.
Каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку, пераходзіць чыгуначныя пуці трэба толькі ў спецыяльна ўстаноўленых месцах. Пры пераходзе праз чыгунку па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва, вагонаў, якія рухаюцца. Нельга падлазіць пад вагоны цягніка.
Забаронена выходзіць і садзіцца на хаду цягніка.