-- Працую ў Дэпартаменце аховы, -- гаворыць выбаршчыца. -- На ўчастак прыйшла пасля начной змены. З кандыдатам у дэпутаты, за якога аддала свой голас, вызначылася загадзя. Чакаю ад яго актыўнай працы ў акрузе.
На ўчастку створана святочная атмасфера. Тут разгорнуты выязны гандаль, трансліруецца відэаролік «Я патрыёт». І створаны ўсе ўмовы, каб людзі выканалі свой грамадзянскі абавязак.