Новости Молодечно и Молодечненского района

Трэніроўку па каратэ правялі для выбаршчыкаў

  • 2019-11-17 12:09:32
  • Людміла Цар

Яны актыўна і весела праводзілі выхадны дзень. Прыклад дарослым паказвала моладзь. Многія з хлопчыкаў і дзяўчынак захапляюцца гэтым відам спартыўнай барацьбы. А вось некаторыя з бацькоў упершыню паспрабавалі сябе ў ролі карацістаў.

-- Сумесная трэніроўка – гэта здорава! – не хавае эмоцый Анастасія Кулёнак, якая займалася разам з мужам Яўгеніем і сынам Ягорам.
Ягор два гады наведвае секцыю па каратэ, прымае ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.