Новости Молодечно и Молодечненского района

На ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць медыкі

  • 2019-11-15 12:50:13
  • Анжаліка Крупянькова

Кожны з выбаршчыкаў пры жаданні будзе мець магчымасць памераць артэрыяльны ціск у рамках акцыі «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск», атрымаць рэкамендацыі медыкаў і дапамогу ў арганізацыі кансультацый у вузкіх спецыялістаў.

На Мыслевіцкім участку для галасавання №56, які знаходзіцца ў Хажоўскай сярэдняй школе, а таксама на Хажоўскім участку №57 (будынак Хажоўскага сельвыканкама) пройдзе кансультацыйная гадзіна з загадчыкам кардыялагічнага аддзялення Маладзечанскай ЦРБ Міхаілам Шаўлюком.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.