Новости Молодечно и Молодечненского района

На Чыгуначным участку – усё па раскладзе

  • 2019-11-13 09:54:40
  • Людміла Цар

-- У спісах нашага ўчастка 1444 выбаршчыкі. Сюды ўваходзяць вуліцы Лібава-Роменская, Прытыцкага, Бэзавая, Таўлая… Значную частку складае прыватны сектар, -- расказвае старшыня ўчастковай камісіі Яўгенія Русецкая.

-- Усе члены камісіі добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў, гэта стабільны калектыў, які працуе згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, -- адзначае Яўгенія Аляксандраўна.

Участак для датэрміновага галасавання адчынены з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання 17 лістапада выбаршчыкі могуць рэалізаваць сваё грамадзянскае права з 8.00 да 20.00. Пяцёра чалавек тут прагаласуюць упершыню. Для іх падрыхтаваны невялікія сувеніры.

 

Алена Фокіна прыйшла галасаваць датэрмінова. 

Фота: Аляксей ПЛАТКО.