На ўчастку для галасавання №2 дэгустацыю праводзяць спецыялісты па збыце ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».
-- Прапануем нашу новую прадукцыю: сыры «Эдельвейс» са смакам грэцкага арэха, ракфорці. Прадстаўлена лінейка галандскіх сыроў, класічныя беларускі сыркі, розныя гатункі малака, ражанкі. Яны прыйшліся па густу маладзечанцам. Малочныя прадукты нашай маркі карыстаюцца поспехам у Беларусі і за мяжой. Геаграфія паставак вельмі шырокая, -- расказвае Святлана Прадуха.
Наведвальнікі ўчастка маюць магчымасць не толькі пакаштаваць «малочку», але і купіць смачную, карысную прадукцыю са зменшанай гандлёвай надбаўкай. Разнастайны асартымент прапануюць пакупнікам загадчыца магазіна малочнага камбіната Ірына Сіняк і прадавец Алёна Чабрыцкая.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.