З дакладам выступіла старшыня раённага Савета ветэранаў Станіслава Уладзіміраўна Зубкова. Яна расказала, што на ўліку ў Савеце ветэранаў знаходзіцца 62 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 10 інвалідаў вайны, 37 ветэранаў баявых дзеянняў, 16 працаўнікоў тылу і адзін блакаднік, а таксама 113 былых вязняў канцлагераў. Двое ветэранаў перасягнулі 100-гадовы ўзрост. Будучая дата стане важнай вяхой у жыцці кожнага беларуса, асабліва для людзей, якія перажылі вайну, падкрэсліла лідар грамадскай арганізацыі.
Выступоўца пералічыла найбольш значныя мерапрыемствы 2018 года, якія ініцыяваў і правёў Савет ветэранаў. Гэта парад арднэнаносцаў і ўшанаванне ветэранаў працы (у раёне іх налічваецца 128 чалавек), агляд-конкурс «Ветэранскі падворак», прымеркаваны да Года малой Радзімы, раённыя конкурсы «Бабуліны прымсакі», «ветэранскай гарамонік» і іншыя. Традыцыі ўключэння пажылых людзей у грамадскае жыццё будуць працягвацца. Ужо дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», праходзіць абмен канцэртамі сярод ветэранскіх арганізацый суседніх раёнаў. Усе ветэраны вайны замацаваны за прадпрыемствамі, арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі.
Сустракаючы 75-годдзе вызвалення Беларусі, С Зубкова прапанавала наведаць усіх ветэранаў, даведацца, у чым яны маюць патрэбу, арганізаваць суботнік па ўборцы і добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў, помнікаў і мемарыялаў, прадумаць парадак віншаванняў, падрыхтаваць партрэты ўдзельнікаў вайны для шэсця «Беларусь памятае!», правесці «партызанскую маёўку» у Маркаўскім сельсавеце, на месцы базіравання партызанскай брыгады імя Варашылава. Будзе дадзены старт конкурсу на лепшую ветэранскую пярвічную арганізацыю.
Пленум – гэта магчымасць абмяняцца вопытам грамадскай работы.
Старшыні Маладзечанскага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар» Леанід Баднарчук, Палачанскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі Людміла Леган і пярвічнай арганізацыі ветэранаў-энергетыкаў Аляксандр Двернік.
Лідар ветэранаў раёна спынілася на важнасці музейнай працы і на захаванні помнікаў. Неабходна старанна правесці іх агляд і пры неабходнасці даць прапановы па прывядзенні ў парадак.
Усе мерапрыемствы праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве з раённым выканаўчым камітэтам. Паспяховаму выкананню вызначанага паспрыяе прадпісанае трохбаковае пагадненне паміж ветэранскай арганізацыяй, прафсаюзамі і БРСМ.
Дзякуючы намаганням пошукавага клуба «Пошук» СШ №5 на сценах мемарыяла «Шталаг-342» штогод з'яўляюцца шыльды з новымі імёнамі, а сем'і з многіх куткоў былога Савецкага Саюза даведваюцца дарогу да магіл сваіх продкаў. За мінулы год устаноўлены імёны яшчэ 125 ваеннапалонных канцлагера. Пра дасягненні і важнасць пошукавай работы расказала арганізатар клуба «Пошук» Лідзія Барысаўна Князева, нагадаўшы пра Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў 11 красавіка.
На пленуме прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады. З інфармацыяй выступілі спецыяліст па санаторна-курортным аздараўленні, метадыст па помніках і музейнай справе.