04.08.2020 16:16

Усё зроблена для камфорту грамадзян

Карэспандэнты «Маладзечанскай газеты» наведалі Гарадзілаўскі ўчастак для галасавання №40 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і асабіста пераканаліся ў гэтым.

На Гарадзілаўскім участку для галасавання №40 апячатваецца скрыня для датэрміновага галасавання. На Гарадзілаўскім участку для галасавання №40 апячатваецца скрыня для датэрміновага галасавання. "Маладзечанская газета".

На ўчастак мы завіталі да яго адкрыцця. Участковая камісія рабіла апошнія прыгатаванні. Свае месцы занялі назіральнікі. Старшыня камісіі Алеся Карповіч дала каманду прыступіць да апячатвання скрыні для датэрміновага галасавання. Гэта прадугледжана выбарчым заканадаўствам. У 10 гадзін раніцы дзверы ўчастка адчыніліся для выбаршчыкаў.

-- На ўчастку створаны ўсе умовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна, -- гаворыць Алеся Карповіч. – Прагаласаваць могуць, у тым ліку, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Для гэтага створана безбар’ернае асяроддзе. У камісіі людзі актыўныя, добрасумленныя. Усе ўмовы, якія патрабуюцца заканадаўствам, выкананы. Кожны голас будзе ўлічаны.

Прочитано 296 раз Последнее изменение 04.08.2020 16:16
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.