На раённым этапе конкурсу «Ветэранскае падвор’е – 2022» сёлета ўпершыню зацверджана новая намінацыя «Захапленне для душы» (дачныя участкі).
Прадстаўляем адну з яе ўдзельніц — маладзечанку Тамару Лубінскую, у мінулым — выкладчыка, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце політэхнічнага каледжа, цяпер — актыўную ўдзельніцу ветэранскага руху, намесніка старшыні савета раённай арганізацыі ветэранаў. Яе дача — утульны, прыгожы, зручны для летняга адпачынку куточак, які любіць як сама гаспадыня, так і яе дзеці, унукі.
Услед за бацькамі Алегам Кляпацкім і Ірынай Рыбаковай, сястрой Анжалікай Ліннік Алена Барушка стала пераможцам нашага конкурсу «Дапішы словы па вертыкалі».
Тамат сорту «вялікі ружовы», які вырасціла наша пастаянная падпісчыца з вуліцы Віленскай Галіна Козел, хочацца паважна назваць «сіньёр памідор». Яго вага — 1 кілаграм 31 грам!
Падвор’е Аксаны і Івана Шэк, жыхароў вуліцы Сасновай пасёлка Чысць, можна назваць па-сапраўднаму ўнікальным. У іх не толькі прыгожы дом, вакол якога створаны арыгінальныя кампазіцыі з камянёў і зялёных насаджэнняў. Яшчэ больш уражвае міні-парк атракцыёнаў, што гаспадар зрабіў па ўласных праектах. Такіх больш не ўбачыш нідзе! Сям’я Шэк прадстаўлена для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу «Ветэранскае падвор’е–2022» у намінацыі «Ад прыроды — матэрыял, ад майстра — талент».
Жилые микрорайоны, школы, больницы, дома культуры в Молодечно и соседних райцентрах, здравницы вокруг Нарочи и многие другие объекты в 1980-1990 годах возводились под руководством Николая Воронова, который 14 лет руководил крупнейшим в Минской области строительным объединением «Молодечносельстрой». Позже он работал заместителем председателя Молодечненского горисполкома по строительству и коммунальному хозяйству, курировал строительство СШ №14, городского Дворца культуры, обустройство въезда в город со стороны 11 микрорайона, подведение природного газа в частные дома горожан. Трудно переоценить вклад этого человека в развитие нашего региона, Минской области.