17.11.2019 15:39

Хто не можа прыйсці - галасуе дома

Для грамадзян, якія па стане здароўя не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак, арганізавана галасаванне на даму.

Ганну Скабейка наведалі Ірына Мароз і Сяргей Чыжык. Ганну Скабейка наведалі Ірына Мароз і Сяргей Чыжык. "Маладзечанская газета"

-- Заяўкі прагаласаваць на даму паступалі загадзя, -- гаворыць старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Школьнага выбарчага ўчастка №22 у Маладзечне Ірына Салагуб. -- Прымаюцца такія запрашэнні і сёння. Для арганізацыі галасавання па месцы жыхарства выбаршчыкаў створаны дзве брыгады. Яны з перасоўнымі урнамі ездзяць па адрасах.

Разам з брыгадай у складзе Ірыны Мароз і Сяргея Чыжыка мы наведалі 80-гадовую Ганну Скабейку, якая жыве па вуліцы Францішка Скарыны.

– Сёння раніцай дзеці вазілі мяне на службу ў храм. Хвалявалася, што члены камісіі прыедуць і не застануць мяне дома... Бачыце, так не здарылася. Добра, што ў людзей з праблемамі са здароўем ёсць магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак, -- гаворыць Ганна Скабейка.

Да выбаршчыкаў Грамадоўскага ўчастка №5, якія будуць галасаваць на даму, адправіліся Вольга Пальчэўская, Мікалай Шчыгельскі, Віталій Шэлехаў і Аляксандра Ліпская.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5737-khto-ne-mozha-prystsi-galasue-doma.html#sigProId5ad05405c5
Прочитано 597 раз Последнее изменение 17.11.2019 15:39
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.