Ірына захапляецца краязнаўствам. Яна адзначае, што ўдзельнікі нядрэнна ведаюць гісторыю Бацькаўшчыны. А калі ім цяжка даць адказ, бібліятэкар сама з задавальненнем расказвае пра тую ці іншую тэму.
Першым удзельнікам і да таго ж пераможцам стаў станочнік дрэваапрацоўчай вытворчасці Міхаіл Шынкевіч. Ён ахвотна расказаў і пра тое, для чаго прыйшоў на выбары. Міхаіл спадзяецца, што абраны кандыдат паспрыяе ўдасканаленню транспартных маршрутаў у нашым горадзе, заўважыў, што, напрыклад, між раёнам станказавода і Насілавым, а яшчэ ЗПМ няма «прамых» рэйсаў.
Нельга не адзначыць на Грамадоўскім і бойкі гандаль. Выбаршчыкам прапанавалі прадэгуставаць духмяную гарбату са свежай выпечкай адной з буйных гандлёвых сетак.
На Грамадоўскім -- больш за дзве тысячы выбаршчыкаў, у тым ліку 28, якія ўпершыню аддадуць голас. А першы чалавек прыйшоў прагаласаваць у 8.01.
Правам датэрміновага галасавання скарысталіся 833 жыхары.
У складзе выбарчай камісіі работнікі гімназіі №7 і ААТ «Завод Рамбыттэхніка». Сярод назіральнікаў – прадстаўнікі грамадскіх арганізацый «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру, БРСМ, а таксама ветэранскай і прафсаюзаў.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.