17.11.2019 13:57

«Мы прыйшлі паслухаць маму!»

Так бойка адрапартаваў шасцікласнік гімназіі №7, які прыйшоў разам з татам Барысам на Грамадоўскі выбарчы ўчастак №5, размешчаны ў гэтай установе адукацыі.

Дружная сям’я Сак – Марына і Барыс разам з сынам Андрэем. Дружная сям’я Сак – Марына і Барыс разам з сынам Андрэем. "Маладзечанская газета"

Як аказалася, Марына Уладзіміраўна працуе тут настаўнікам-дэфектолагам і з’яўляецца ўдзельніцай вакальнага ансамбля народнага хору «Світанак». У гімназіі №7 творчы калектыў плённа працуе пад кіраўніцтвам Вольгі Бялько. Самадзейныя артысты выканалі прыгожыя музычныя творы пад акампанемент баяніста Юрыя Каламійца, які таксама падпяваў. І ім гучна апладзіравалі выбаршчыкі. Ды, зрэшты, і ўсе прысутныя.

-- Наш участак размешчаны ў будынку цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна. Разам з Марынай мы прагаласавалі датэрмінова. Сёння з сынам прыйшлі ў якасці гледачоў, каб падтрымаць яе, -- заўважае Барыс Сак.

-- А заадно паапладзіраваць і майму класнаму кіраўніку Вікторыі Тамукевіч, якая таксама спявае, -- жыва далучаецца да размовы сын Андрэй.

Барыс (працуе слесарам КІП у лакаматыўным дэпо) і Марына шчыра гавораць, што дзень выбараў яшчэ з савецкіх часоў лічаць сапраўдным святам. Гэта сям’я стала ўдзельніцай акцыі «Маладзечанскай газеты» пад назвай «Усёй сям’ёй на выбары», і мы ўручылі ёй кубак і каляндар на наступны год з лагатыпамі нашага выдання.

На Грамадоўскім участку пазнаёміліся і з Уладзіславам Караніхам, які ўпершыню прымаў удзел у выбарах. Ён будучы мехатронік, вучыцца на трэцім курсе ў філіяле «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». На наша пытанне да выбаршчыкаў -- чаго найперш чакаеце ад выбараў -- яны пераканаўча адказвалі: упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5733-my-pryjshli-paslukhats-mamu.html#sigProId6dabbc88a7
Прочитано 545 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.