17.11.2019 13:18

Пасля выбараў – на хакей!

Для тых, хто ўпершыню ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, на Юбілейным участку №19 у СШ №11 падрыхтавалі мноства падарункаў, сярод якіх сертыфікаты на розныя спаборніцтвы ў мясцовы спартыўна-забаўляльны цэнтр і на сеансы аздараўленчага плавання ў басейн СШ №14.

Уладальнікам білетаў на хакей стаў і 19-гадовы Акім Храпалёў. Уладальнікам білетаў на хакей стаў і 19-гадовы Акім Храпалёў. "Маладзечанская газета"

Уладальнікам білетаў на хакей стаў і 19-гадовы Акім Храпалёў. Малады чалавек працуе галоўным спецыялістам у райкаме БРСМ. Спецыяльнасць тэхніка-праграміста ён набыў у нашым гандлёва-эканамічным каледжы. І працягвае вучыцца завочна на інжынера-праграміста ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Акім падышоў з усёй адказнасцю. Разам з актывістамі БРСМ удзельнічаў у многіх тэматычных мерапрыемствах. А цяпер вось і сам стаў героем публікацыі.

Увогуле на Юбілейным участку 26 юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню аддадуць свой голас на выбарах. Некаторыя з іх прагаласавалі датэрмінова, але большасць вырашыла прыйсці 17 лістапада.

Памятныя падарункі ўручала моладзі старшыня ўчастковай камісіі дырэктар СШ №11 Анжаліка Хандзецкая. Гэта выбарчая кампанія вельмі важная і для яе самой, паколькі ўзначаліла камісію ўпершыню.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5730-paslya-vybara-na-khakej.html#sigProId97699e36c9
Прочитано 553 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.