17.11.2019 12:10

І каштавалі, і куплялі

Сёння, 17 лістапада, на выбарчых участках праходзіць дэгустацыя прадукцыі, арганізаваны выязны гандаль.

Дэгустацыя малочнай прадукцыі. Дэгустацыя малочнай прадукцыі. "Маладзечанская газета"

На ўчастку для галасавання №2 дэгустацыю праводзяць спецыялісты па збыце ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».

-- Прапануем нашу новую прадукцыю: сыры «Эдельвейс» са смакам грэцкага арэха, ракфорці. Прадстаўлена лінейка галандскіх сыроў, класічныя беларускі сыркі, розныя гатункі малака, ражанкі. Яны прыйшліся па густу маладзечанцам. Малочныя прадукты нашай маркі карыстаюцца поспехам у Беларусі і за мяжой. Геаграфія паставак вельмі шырокая, -- расказвае Святлана Прадуха.

Наведвальнікі ўчастка маюць магчымасць не толькі пакаштаваць «малочку», але і купіць смачную, карысную прадукцыю са зменшанай гандлёвай надбаўкай. Разнастайны асартымент прапануюць пакупнікам загадчыца магазіна малочнага камбіната Ірына Сіняк і прадавец Алёна Чабрыцкая.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5727-i-kashtavali-i-kuplyali.html#sigProId12138a6169
Прочитано 468 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.