17.11.2019 9:36

З начной змены – на выбарчы ўчастак

Ірына Герасіменка была адной з першых, хто сёння прагаласаваў на Чыгуначным выбарчым участку №6.

Ірына Герасіменка. Ірына Герасіменка. "Маладзечанская газета".

-- Працую ў Дэпартаменце аховы, -- гаворыць выбаршчыца. -- На ўчастак прыйшла пасля начной змены. З кандыдатам у дэпутаты, за якога аддала свой голас, вызначылася загадзя. Чакаю ад яго актыўнай працы ў акрузе.

На ўчастку створана святочная атмасфера. Тут разгорнуты выязны гандаль, трансліруецца відэаролік «Я патрыёт». І створаны ўсе ўмовы, каб людзі выканалі свой грамадзянскі абавязак.

Прочитано 365 раз Последнее изменение 17.11.2019 9:36
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.