16.11.2019 14:50

На ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць медыкі

Як праінфармаваў «МГ» Іван Лужынскі, намеснік галоўнага ўрача па медабслугоўванні насельніцтва Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, на ўсіх участках для галасавання будуць дзяжурыць медыцынскія работнікі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Кожны з выбаршчыкаў пры жаданні будзе мець магчымасць памераць артэрыяльны ціск у рамках акцыі «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск», атрымаць рэкамендацыі медыкаў і дапамогу ў арганізацыі кансультацый у вузкіх спецыялістаў.

На Мыслевіцкім участку для галасавання №56, які знаходзіцца ў Хажоўскай сярэдняй школе, а таксама на Хажоўскім участку №57 (будынак Хажоўскага сельвыканкама) пройдзе кансультацыйная гадзіна з загадчыкам кардыялагічнага аддзялення Маладзечанскай ЦРБ Міхаілам Шаўлюком.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 403 раз Последнее изменение 16.11.2019 14:50
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.