Больш за сорак гадоў Лідзія Барысаўна адпрацавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры СШ №5. Выхоўвала ў моладзі пачуццё адказнасці за даручаную справу. Вучыла памятаць урокі гісторыі, любіць сваю малую радзіму і родную краіну. Справай яе жыцця стала ўвекавечванне памяці савецкіх грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, работа па патрыятычным выхаванні.
Удзел у выбарах Лідзія Барысаўна лічыць адказным і пачэсным грамадзянскім абавязкам. Яна загадзя вызначылася з кандыдатам, за якога аддала свой голас.
-- Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь -- важная палітычная падзея. Упэўнена, што кожны грамадзянін зацікаўлены ў тым, каб у парламент былі абраныя патрыёты сваёй краіны, якія ўнясуць новыя ідэі, будуць годна прадстаўляць інтарэсы народа, працаваць на перспектыву, -- адзначыла Лідзія Князева.
Лідзія Князева ўзнагароджана ганаровым нагрудным знакам Беларускага рэспубліканскага фонду ўзаемаразумення і прымірэння «За дапамогу і падтрымку», падзякай старшыні Мінскага аблвыканкама і падзякай старшыні Маладзечанскага райвыканкама, нагрудным знакам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «За актыўны пошук», юбілейнымі медалямі.
Людміла ЦАР.