16.11.2019 10:05

Апытанне. На што спадзяецца моладзь

Мы пацікавіліся ў навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа, з якімі спадзяваннямі яны пойдуць на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пагутарылі з будучымі правазнаўцамі, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у важнай дзяржаўнай кампаніі.

Удзельнікі апытання. Удзельнікі апытання. "Маладзечанская газета".


Яўгеній АДАМОВІЧ:

-- Спадзяюся, што ў краіне і далей будзе павышацца ўзровень адукацыі. Прычым вучыцца трэба і выкладчыкам, бо яны не заўсёды паспяваюць за сучасным рытмам жыцця, веяннямі тэхналогій і патрэбамі сённяшніх дзяцей, падлеткаў, моладзі. Пасля заканчэння каледжа планую прадоўжыць вучобу ў ВНУ: для мяне вышэйшая адукацыя, калі можна так сказаць, абавязковы пункт. Гэта вельмі важна для кругагляду і вопыту юрыста.

 

 

 

 

 

 

 

Анастасія БУРАКОЎСКАЯ:
-- Хочацца, каб быў зроблены ўпор на маладзёжную палітыку і з’явілася больш магчымасцей для ўдзелу ў палітычным жыцці краіны. На мой погляд, трэба ўдасканаліць сістэму цэнтралізаванага тэсціравання, каб яна не была падпарадкаваная пагоні за высокімі баламі. Яшчэ хацелася б, каб звярнулі ўвагу на арганізацыю вольнага часу падрастаючага пакалення, каб заняткі ў студыях, секцыях, гуртках былі даступныя абсалютна кожнай сям’і.

 

 

 

 

 

 

 

Сяргей МІНКЕВІЧ:
-- Веру ў тое, што наша Маладзечаншчына прадоўжыць развівацца, у тым ліку мае родныя Радашковічы. Спадзяюся і на стабільную эканоміку ў нашай краіне, тым больш што рабочых месцаў цяпер хапае. У хуткім часе ўжо і сам буду працаваць – уносіць свой уклад у стабільнасць дзяржавы.

 

 

 

 

 

 

 

Дзяніс КІСЕЛЬ:
-- Выбары -- гэта магчымасць паўплываць на жыццё краіны. Таму я перакананы: абсалютна кожны голас важны. Мне падабаецца, што маладым людзям давяраюць. У любой галіне моладзь – гэта свежыя ідэі. Але надзвычай важны сінтэз маладосці і вопыту старэйшага пакалення.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 415 раз Последнее изменение 16.11.2019 10:05
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.