15.11.2019 14:40

Для невідушчых - трафарэты са шрыфтам Брайля

Спецыяльныя трафарэты са шрыфтам Брайля прадугледжаны для невідушчых на выбарчых участках. Яны робяць працэдуру галасавання больш зручнай. Як гэта адбываецца, мы даведаліся на Дажынкаўскім участку для галасавання № 35.

У галасаванні ўдзельнічае чалавек з праблемамі зроку. У галасаванні ўдзельнічае чалавек з праблемамі зроку. "Маладзечанская газета"

-- Наш участак знаходзіцца ва Усходнім мікрараёне, які быў узведзены ў Маладзечне да Рэспубліканскага фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011». Тут многа маладых сем’яў. Участак вялікі, у спісы ўнесена больш за дзве з паловай тысячы выбаршчыкаў, -- расказвае старшыня ўчастковай камісіі Алена Кісель.
Для невідушчых на ўчастку падрыхтаваны дапаможныя сродкі. З дапамогай спецыяльных трафарэтаў пры жаданні яны арыентуюцца самастойна. Грамадзяне з паслабленым зрокам карыстаюцца лупай. Акрамя таго, у асноўны дзень галасавання выбаршчык мае права прагаласаваць на даму.

У датэрміновым галасаванні прыняла ўдзел сям’я Саўчанка. Таццяна і Мікалай працуюць на прадпрыемстве «Энва» ГА «БелТіЗ».

Таццяна з’яўляецца старшынёй пярвічнай вытворчай арганізацыі.

-- Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі вельмі важная сацыяльная інтэграцыя, адчуванне сябе на роўных з іншымі. Важна прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць чалавеку з захворваннямі зроку, слыху ці іншымі фізічнымі асаблівасцямі. Трафарэты са шрыфтам Брайля раней многія ўспрымалі як навіну, цяпер такі падыход увайшоў у практыку. Невідушчы чалавек можа не ўсё, але вельмі многае, калі яму стварыць умовы, -- гаворыцьТаццяна Аляксандраўна.

Мікалай Мікалаевіч удзел у выбарах лічыць сваім грамадзянскім абавязкам. Ён актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, мае першы разрад па лёгкай атлетыцы, удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах па шоўдаўне -- тэнісе для невідушчых.

Тэкст і фота Людміла ЦАР.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5710-dlya-nevidushchykh-trafarety-sa-shryftam-brajlya.html#sigProIde31404251b
Прочитано 590 раз Последнее изменение 15.11.2019 14:40
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.