14.11.2019 14:33

Выбары – справа сямейная

Так лічаць Анастасія і Андрэй Космачы, маладая сям’я з аграгарадка Лебедзева.

Анастасія і Андрэй Космачы. Анастасія і Андрэй Космачы. "Маладзечанская газета".

Гэтай восенню яны сталі мужам і жонкай: 7 верасня зарэгістравалі шлюб у сельвыканкаме.

А 14 лістапада прыйшлі на Лебедзеўскі ўчастак для галасавання №40, які размяшчаецца ў будынку Дома культуры, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вырашылі зрабіць гэта датэрмінова, бо ў дзень выбараў Анастасія будзе дзяжурыць як медык на Маркаўскім участку для галасавання. Яна малады спецыяліст, працуе памочнікам урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе ў Маркаўскай урачэбнай амбулаторыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Андрэй – тынкоўшчык аграфірмы «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».
Маладыя людзі расказваюць, што пазнаёміліся больш за два гады таму ў маладзечанскім парку.

Яны любяць свой раён, звязваюць з ім будучыню. Аддаючы голас за кандыдатаў у дэпутаты, якім яны давяраюць, маладыя людзі звязваюць з імі свае спадзяванні на стабільнае жыццё, далейшае паляпшэнне дабрабыту людзей, падтрымку дзяржавай маладых сем’яў.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: Алена ЯКІМОВІЧ.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5699-vybary-sprava-syamejnaya.html#sigProId5c824cde61
Прочитано 612 раз Последнее изменение 14.11.2019 14:33
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.