13.11.2019 13:18

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Святлана Юрчык: «Актыўнасць маладзечанцаў радуе»

Голас кожнага выбаршчыка вельмі важны, таму прыняць удзел у галасаванні павінны як мага больш людзей. Так лічыць старшыня акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі №73 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Святлана Юрчык.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі №73  Святлана Юрчык. Старшыня акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі №73 Святлана Юрчык. "Маладзечанская газета".

-- Колькасць выбаршчыкаў у акрузе складае каля 67 тысяч чалавек, -- гаворыць Святлана Васільеўна. – У акругу ўваходзяць сельскія населеныя пункты і гарадскі пасёлак Радашковічы, Залінейны мікрараён горада і Валожынскі раён. На яе тэрыторыі створаны 65 участковых выбарчых камісій (у Маладзечанскім раёне – 39, Валожынскім – 26).

Датэрміновае галасаванне пачалося 12 лістапада. Радуе актыўнасць выбаршчыкаў. Людзі ідуць на выбарчыя ўчасткі з добрым настроем, многія сем’ямі. Бачна, што для іх гэта вельмі важна.

Агітацыйная кампанія праводзіцца карэктна, у рамках закона.

Святлана Юрчык падкрэсліла, што для выбаршчыкаў створаны ўсе ўмовы. Аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты можа кожны грамадзянін. Там, дзе няма пандуса, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, захворваннямі апорна-рухальнага апарата трапіць на выбарчы ўчастак дапамагаюць валанцёры. Для грамадзян з праблемамі зроку прадугледжаны спецыяльныя трафарэты.

-- Той, хто па стане здароўя або іншай паважлівай прычыне не зможа прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, мае магчымасць прагаласаваць дома. Каб быць уключаным у адпаведны спіс, трэба паведаміць пра гэта ва ўчастковую камісію да 17 лістапада ўключна не пазней за 18.00. Калі выбаршчык памыліўся ў запаўненні бюлетэня, ён павінен звярнуцца да членаў выбарчай камісіі. Яны складуць акт і заменяць сапсаваны бюлетэнь, -- адзначыла Святлана Юрчык.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі заклікала жыхароў актыўна скарыстаць сваё выбарчае права, абавязкова прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць свой выбар, прагаласаваўшы за самага годнага, на іх погляд, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Прочитано 459 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.