13.11.2019 12:54

На Чыгуначным участку – усё па раскладзе

Чыгуначны выбарчы ўчастак №6 размясціўся ў памяшканні цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна па вуліцы Лібава-Роменскай. Мы пабывалі там 12 лістапада, у першы дзень датэрміновага галасавання.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

-- У спісах нашага ўчастка 1444 выбаршчыкі. Сюды ўваходзяць вуліцы Лібава-Роменская, Прытыцкага, Бэзавая, Таўлая… Значную частку складае прыватны сектар, -- расказвае старшыня ўчастковай камісіі Яўгенія Русецкая.

-- Усе члены камісіі добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў, гэта стабільны калектыў, які працуе згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, -- адзначае Яўгенія Аляксандраўна.

Участак для датэрміновага галасавання адчынены з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання 17 лістапада выбаршчыкі могуць рэалізаваць сваё грамадзянскае права з 8.00 да 20.00. Пяцёра чалавек тут прагаласуюць упершыню. Для іх падрыхтаваны невялікія сувеніры.

 

Алена Фокіна прыйшла галасаваць датэрмінова. 

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/arkhiv-rubrik/vybory-2019/item/5689-na-chygunachnym-uchastku-usjo-pa-raskladze.html#sigProIdc4c752908f
Прочитано 402 раз Последнее изменение 13.11.2019 12:54
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.