15.03.2019 15:06

Выставка к 75-летию освобождения Беларуси открыта в молодечненском музее

«Пакаленне міру пра вайну і мір» -- так называецца выстаўка, якая адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.

Выставка к 75-летию освобождения Беларуси открыта в молодечненском музее "Маладзечанская газета"


Арганізавана яна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» і з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі. Ініцыяваў правядзенне выстаўкі раённы савет ветэранаў.  

Тэматычныя матэрыялы, у тым ліку дакументальныя фота і ілюстрацыі, размешчаныя на банерах, прывезены з Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі – ведамаснай установы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Выстаўка калясіць па ўсёй краіне. Першымі гледачамі ў нашым горадзе сталі старшыні і актывісты «пярвічак» райсавета ветэранаў. Разам з загадчыкам аддзела навукова-даследчай работы музея Вольгай Шылько яны пагарталі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага была скіравана на дзяцей вайны, якім давялося перажыць цяжкія выпрабаванні. Шмат гаварылася пра былых малалетніх вязняў і юных партызан. Прадстаўнікі старэйшага пакалення актыўна ўключыліся ў адкрыты дыялог, бо сем’і многіх з іх таксама зведалі жахі вайны.

Выстаўка прадоўжыцца да 9 мая. Супрацоўнікі музея плануюць найперш зацікавіць ёю моладзь, бо менавіта ад яе ў многім залежыць мірнае заўтра краіны.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Прочитано 1004 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.