31.12.2020 11:53

Что предлагают дома культуры в январе

Сельские дома культуры и клубы Молодечненского района приглашают в январе 2021 года. Обновляется на протяжении месяца.

Паспей прыняць удзел у адкрытым анлайн-конкурсе «Мой радавод»!
Цэнтралізаваная клубная сістэма Мала-дзечанскага раёна запрашае паўдзель-нічаць у ім усіх жадаючых. Для гэтага неабходна скласці радавод сваёй сям’і, які будзе ўключаць некалькі пакаленняў (мінімум 4), указаць інфармацыю пра сваякоў: імя, імя па бацьку, прозвішча, гады жыцця. Гэта можа быць малюнак на паперы або малюнак, зроблены ў графічным рэдактары; прэзентацыя ў электронным выглядзе; відэаролік; мастацкі тэкст.
Заяўкі і творчыя работы прымаюцца да
31 студзеня. Тэл. 54-99-52.


Працягваецца прыём заявак на адкрыты анлайн-конкурс творчых літаратурных работ «Я – фантазёр». Дасылайце вашы казачныя або фантазійныя гісторыі пра будучыню ці паралельную сучаснасць; рэалістычныя аповеды аб сабе, школе, сябрах, прыродзе ці падарожжах на эл.пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з паметкай «Я – фантазёр»). Аб’ём – 2-5 старонак фармату А4, шрыфт – 15 пт., Times New Roman. Ацэньваць мастацкія творы будзе журы на чале з дзіцячай пісьменніцай Аляксандрай Хамянок. Лепшыя работы будуць надрукаваныя ў часопісах «Бярозка» і «Волшебный». Тэл. 54-99-52.


26 студзеня
Беразінскі СДК, 14.00 – пазнавальны ўрок «Жывапіс беларускіх мастакоў»
Лебедзеўскі СДК, 15.00 – танцавальны батл «Ану, дзяўчынкі!»
Раёўскі СДК, 16.00 – арт-тэрапія «Казачная сняжынка»

27 студзеня
Відзеўшчынскі СДК, 16.30 – інтэлек-туальна-пазнавальная гульня для дзяцей і падлеткаў «Марафон ідэй»
Маркаўскі СДК, 17.00 – квэст-гульня «Карта скарбаў»

28 студзеня
Гарадоцкі СДК, 13.00 – выстава дзіцячага малюнка «Зімовы лес»
Заскавіцкі СДК, 14.00 – майстар-клас «Лялькі сваімі рукамі»
Палачанскі СДК, 14.00 – конкурс дзіцячага малюнка «Зімовая казка»
Яхімоўшчынскі СК, 15.00 – пазнавальная праграма для дзяцей «Няхай у гэты дзень дзякуй за ўсё і ўсім мы скажам» да Міжнароднага дня дзякуй
Раёўскі СДК, 16.00 – квэст-гульня
«У пошуках зніклых герояў казкі»

29 студзеня
Палачанскі СДК, 14.30 – фотавыстава «Цуды зімовай прыроды»
Яхімоўшчынскі СК, 15.00 – гульнявая праграма для дзяцей «У гасцях у Флінстоўна»
Радашковіцкі ЦКіА, 15.30 – гутарка на тэму здаровага ладу жыцця «Я выбіраю здароўе»
Гарадоцкі СДК, 16.00 – прафілактычная размова «Кавід-19. Хто ў зоне рызыкі?»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – літаратурна-музычная гасцёўня «Ой, снег-сняжок»
Чысцінскі СДК, 19.00 – кіналекторый «Твой выбар»

30 студзеня
Беразінскі СДК, 12.00 – экалагічны бліц-турнір «Ці ведаеш ты прыроду?»
Раёўскі СДК, 12.00 – забаўляльная праграма «Зімовай казачнай парой»
Пранчэйкаўскі СДК, 13.00 – пазнавальная гульнявая праграма для дзяцей «Падарожжа па станцыях бяспекі»
Яхімоўшчынскі СК, 13.30 – гульнявая праграма для дзяцей «Камп’ютар супраць віруса», прысвечаная Міжнароднаму дню без інтэрнэту
Аляхновіцкі СДК, 14.00 – конкурсная выстава насценгазет «СТОП. СНІД!»
Пятроўшчынскі СДК, 15.00 – экалагічная гадзіна для дзяцей «Кур’ёзы і таям-ніцы зімовай прыроды»
Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 – актыўны адпачынак: турнір па більярдзе
Хажоўскі СДК, 16.00 – гульнявая праграма «Класнае дзяцінства», прымеркаваная да Міжнароднага дня без інтэрнэту; 19.00 – дыскапраграма «Варушыся ў рытме танца»
Хоўхлаўскі СДК, 17.00 – літаратурная вечарына «Па старонках старых казак»
Маркаўскі СДК, 18.00 – дзіцячая дыскатэка «У рытме музыкі»
Красненскі СДК, 19.00 – дыскатэка для моладзі і падлеткаў
Чысцінскі СДК, 19.00 – танцавальная праграма «Танцуй, моладзь!»

* У плане магчымыя змены.

Прочитано 823 раз Последнее изменение 31.12.2020 11:53
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.