Меню

«Пасланцы з нябёс»

 —  Новости  — 

Такую назву мае новая кніга жыхара Чысці Аляксандра РАТКЕВІЧА, прысвечаная медыцынскім работнікам.

Зусім нядаўна яна выйшла накладам 70 асобнікаў, і ёсць падставы меркаваць, што выклікае вялікую цікавасць у чытачоў.

Аўтар пісаў пра людзей, якіх ведаў і ведае асабіста. Узяў за аснову Чысцінскую ўчастковую бальніцу. Калектыў заслугоўвае найлепшых слоў удзячнасці. Не засталіся па-за ўвагай гісторыя ўстановы, яе станаўленне і развіццё, а таксама маладзечанскія, вілейскія, мінскія медыкі. Але мэта выдання больш глыбокая.

У разважаннях Аляксандр Аляксандравіч звяртаецца да ваенных часоў і таго цяжкага перыяду, калі медыцынскія работнікі ў мірны час рызыкавалі сваім здароўем і нават жыццём у барацьбе з СOVID-19, наступствамі чарнобыльскай аварыі. Ён адзначае: «За штодзённай работай стаяць патрыятызм, мужнасць, гераізм і шчырая вернасць клятве Гіпакрата. Часта, выконваючы свае ўрачэбныя абавязкі, здараецца так, як гучыць у дэвізе: «Свецячы іншым, згараю сам». Іншым разам думаецца, што гэта не звычайныя людзі, а анёлы, пасланыя Богам».

Пра аўтара. Аляксандр Раткевіч – краязнавец, пісьменнік, нарадзіўся 24 чэрвеня 1957 года. Аўтар шматлікіх артыкулаў і вершаў, якія друкуюцца ў розных выданнях. На краязнаўчую тэму выдаў кнігі: «Невядомая гісторыя майго краю», «Па другі бок мяжы», «Праз смерць і пакуты», «Узлёт, падзенне і надзея на адраджэнне», «Сэрцу любы родны край». Ён таксама сааўтар першага гістарычнага зборніка «Вілейскі павет» ваеннай тэматыкі.

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также