Меню

У чаканні вялікага свята

Общество  — 

У нядзелю, 29 сакавіка, католікі адзначаюць Вербную нядзелю, якая сімвалізуе ўрачысты ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім.

Згодна са свяшчэнным пісаннем, Ісус папрасіў сваіх вучняў прывесці маладога асла, на якога ніхто ніколі не садзіўся. Сеў Хрыстос на асла і пачаў спускацца з гары да Іерусаліма. Вернікі ўжо чулі і ведалі Ісуса як цудатворца, здольнага ўваскрэсіць памерлых, аздаравіць калек, накарміць пяццю хлябамі звыш пяці тысяч чалавек. Людзі сустракалі Хрыста вельмі радасна, вітаючы вербнымі галінкамі, кідалі іх перад ім са словамі: «Асанна! Асанна!..» Дзеці здымалі адзенне і кідалі пад капыты асла. Гэта даўняя традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Вернікі, трымаючы ў руках галінку вярбы, славяць Ісуса Хрыста як пераможцу смерці, бо ён у гэты дзень уваходзіў у Іерусалім, каб памерці за нашы грахі, затым уваскрэснуць і тым самым выратаваць нас ад смерці і вечных пакут.
Прыемна і вельмі цікава назіраць за вернікамі, якія трымаюць у руках вярбу. У кожнага яна розная, аздоблена на свой густ і дызайн.

А як прыгожа ў час асвячэння, калі кожны высока паднімае вярбу пад арганную музыку і рытуальны касцельны спеў, звоняць званы, увесь касцёл ператвараецца нібы ў жывы нябесны батанічны сад! Асвячэнне становіцца жывым морам надзей, дзе кожная галінка ў руках вернікаў – гэта знак перамогі жыцця над смерцю і гатоўнасці сустрэць Пана Бога з адкрытым сэрцам.

Вырасла я ў вялікай рэлігійнай сям’і. Памятаю, як бацькі вярталіся з касцёла, а мы, дзеці, заўважыўшы іх здалёк, беглі насустрач, каб першага выхвасталі, прыгаворваючы: «Не я б’ю – вярба б’е, праз сем ноц Вельканоц». І асвечаная вярба займала самае ганаровае месца ў доме.

Шчыра віншую ўсіх маладзечанцаў з надыходзячымі велікоднымі святамі!

Антаніна СВЯТОХА,
парафіянка касцёла св. Юзафа

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также