СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАЛЬНАЙ І КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗІЧНАЙ СЛУЖБЫ
Общество
—
21.02.2026 07:00
Паважаныя работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна, ветэраны працы!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Сучаснае землеўпарадкаванне – гэта дзейсны інструмент дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў, асноўнага нацыянальнага багацця нашай краіны. Усе інжынерныя даследаванні, будаванне, экалагічныя і навігацыйныя задачы, ахова прыроды і мноства іншых галін нашага жыцця не могуць абыходзіцца без дакладнай геадэзічнай інфраструктуры і тапаграфічных карт.
Упэўнены, што ваша добрасумленная праца стане важкім укладам у развіццё раёна. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў