Меню

Зроблена ў Беларусі – шчыра, прыгожа, радасна!

Общество  — 

Творчая каманда Маладзечанскага раённага цэнтра культуры прымае актыўны ўдзел у чэленджы «Адкрываем Беларусь разам», які ажыццяўляецца ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».

Як расказала галоўны рэжысёр РЦК Вольга Зяновіч, старт быў дадзены 6 лютага, калі творчыя работнікі ўстановы Лада Лінкевіч-Карповіч, Максім Сарока, Ірына Хілімон, Вераніка Перэйра Маркез, Аляксандр Рагінскі адправіліся ў маладзечанскія магазіны «Блауз», «Марко», «Милавица», у якіх прадаецца прадукцыя беларускай вытворчасці. Адправіліся не проста так, а ў нацыянальных касцюмах і з выдатным настроем. Яны з творчым натхненнем падкрэслілі, якія модныя і прыгожыя, стыльныя і якасныя беларускія тавары. А затым з’явіўся відэаролік, музычна аформлены таленавітымі ўдзельнікамі народнага вакальнага ансамбля «ВІВА».

13 лютага творчая каманда пабывала ў кафэ «А ля Марцеля». Яго работнікі сустрэлі гасцей беларускімі дранікамі і квасам. Прайшла дэгустацыя нацыянальных страў, якая пакінула найлепшае ўражанне. Відэасюжэт таксама можна ўбачыць у сацыяльных сетках Маладзечанскага раённага цэнтра культуры.


У кожнай пятніцы свой дэвіз: «Моднае сваё», «Смачна па-беларуску», «Мова родная, мова свая», «Мелодыі роднага краю». У лютым яшчэ запланаваны чэленджы, прысвечаныя беларускай мове, музыцы і песні. Акрамя горада, праект з поспехам рэалізуецца работнікамі сельскіх устаноў культуры ў Маладзечанскім раёне.

Людміла ЦАР
Фота: архіў РЦК

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также