Меню

Кнігі беларускіх аўтараў у праекце «Кожная пятнiца – роднае, сваё»

Общество  — 

Праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё» накіраваны на падтрымку і папулярызацыю нацыянальнай прадукцыі, беларускай культуры, мовы… Кожны жадаючы можа набыць у філіялах ААТ «Белкніга» кніжную прадукцыю, што размешчана на спецыяльных паліцах.

На першым паверсе кнігарні «Спадчына-М» у некалькіх раздзелах прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў. У выключнай большасці гэта літаратура, выдадзеная ў 2024 і 2025 гадах у беларускіх выдавецтвах. Карыстаюцца попытам выданні як для дарослых, так і для дзяцей. У серыі «Чытай і слухай» прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, Івана Навуменкі, Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава…

Маладзечанку Дар’ю зацікавіў прадстаўлены праект, і яна рада таму, што ён ажыццяўляецца ў маладзечанскай кнігарні.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также