Меню

Беларуская літаратура вартая вашай увагі

Общество  — 

Пагадзіцеся, для многіх з нас урокі беларускай літаратуры ў школе не заўсёды былі ў спісе любімых. Некаторыя творы беларускіх пісьменнікаў, магчыма, проста праслізнулі міма нашай увагі, засталіся непрачытанымі ці незразумелымі.

Аднак як бы мы ні ставіліся да школьнай праграмы, беларуская літаратура – гэта не проста набор тэкстаў з падручнікаў. Гэта неад’емная, жывая частка нашай культуры, люстэрка нашай гісторыі, нашых спадзяванняў і нашай душы. І ніколі не позна вярнуцца да гэтых твораў, каб адкрыць для сябе іх сапраўдную каштоўнасць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маркаўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна Іна Ермаковіч расказала пра свайго любімага пісьменніка і твор, які, на яе думку, заслугоўвае асаблівай увагі юных і дарослых чытачоў.

– Іван Шамякін – адзін з маіх любімых пісьменнікаў, – гаворыць Іна Васільеўна. – Не памылюся, калі скажу, што гэта самы папулярны пісьменнік сярод нас, моладзі 1980-х гадоў. Творы яго чытаю і перачытваю, разам з вучнямі ў час вывучэння творчасці класіка і для душы. І штораз прачытанне новае, і разуменне твораў таксама новае. З гонарам расказваю сваім вучням, што кнігі празаіка выдаваліся на 57 мовах свету, а ў Кітаі выйшлі з друку амаль усе яго раманы! Радуюся, што ёсць вучні, якія любяць чытаць нашу класіку. Літаральна на днях сямікласніца Даша Дабраногава падышла з просьбай даць якую-небудзь цікавую кнігу. Я прапанавала раман Івана Шамякіна «Сэрца на далоні». А яшчэ ў мяне ёсць падарунак ад маіх вучняў, якія закончылі школу 16 гадоў таму. Гэта творы Івана Шамякіна. Вага падарунка – 2 кг 530 г, 1741 старонка радасці, разважанняў, шчасця сустрэчы з любімым пісьменнікам.

Алег ПАЦЭВІЧ
Фота: архіў Іны ЕРМАКОВІЧ

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также