Меню

19 СТУДЗЕНЯ – ДЗЕНЬ РАТАВАЛЬНІКА

Общество  — 

Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела па надзвычайных сітуацыях раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Гэты дзень сімвалізуе мужнасць, самаахвярнасць і прафесіяналізм тых, хто кожны дзень стаіць на варце бяспекі нашага грамадства.
Вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак па абароне насельніцтва ў надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях. Ваша самаадданая праца, адказнасць, прафесіяналізм – залог спакою жыхароў нашага раёна.
Вялікае значэнне мае прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый і пажараў, якую вы праводзіце.
Упэўнены, што і надалей ратавальнікі застануцца для нас надзейнай апорай у непрадбачаных жыццёвых сітуацыях.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай энергіі. Няхай узаемаразуменне, мір і дабро пануюць у вашым калектыве і вашых сем’ях! Няхай будзе як мага менш трывожных выклікаў, а побач будуць блізкія, якія падтрымаюць і нададуць сіл.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также