29.06.2020 11:25

Футбольны клуб «Маладзечна» правёў тры запар матчы на выездзе

За мінулыя тыдні маладзечанскія футбалісты тройчы запар наведаліся ў паўднёвую частку краіны на гульні ў рамках чэмпіянату другой лігі. Сапернікамі былі моцныя калектывы, якія на гэты момант знаходзяцца ўверсе турнірнай табліцы, прычым яны набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Наша каманда здабыла дзве нічые, аднойчы ўступіла.

Фото з архіва "Маладзечанскай газеты" Фото з архіва "Маладзечанскай газеты"

У Жыткавічах у гульні з «Меліяратарам» лік адкрыў на 33-й хвіліне Сяргей Корсак, але на 62-й хвіліне гаспадары аднавілі раўнавагу. 13 чэрвеня ў Баранавічах зноў вызначыўся Сяргей Корсак (57-я хвіліна), аднак мясцовыя футбалісты потым двойчы забілі (77-я і 84-я хвіліны) і атрымалі перамогу. 20 чэрвеня ў Маларыце адбылася сустрэча з «Дынама-Брэст-1960». Глеб Гулецкі забіў на 55-й хвіліне, гаспадары амаль адразу таксама вызначыліся, Сяргей Дрозд забіў на 66-й хвіліне, гаспадары ўстанавілі канчатковы лік 2:2 на 75-й.

Становішча ў турнірнай табліцы нашай падгрупы «А» на сёння (пасля назваў каманд даецца колькасць праведзеных сустрэч і колькасць набраных ачкоў).

1. «Баранавічы» 7 16
2. «Дынама-Брэст-1960» 7 16
3. «Меліяратар» (Жыткавічы) 7 16
4. «Стэнлес» (Пінск) 7 14
5. ФК «Астравец» 7 13
6. ФК «Маладзечна» 7 11
7. «Першы рэгіён» (Кавярдзякі) 6 10
8. ФК «Івацэвічы» 7 7
9. «БДУ» (Мінск) 8 4
10. «Кранон» (Стоўбцы) 7 3
11. «Чайка» (Зэльва) 8 0

Каляндар футбольных паядынкаў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне ў рамках чэмпіянату другой лігі, што адбудуцца ў гэтым сезоне.

11 ліпеня (субота). «Маладзечна» – «БДУ» (Мінск).
25 ліпеня (субота). «Маладзечна» — «Чайка» (Зэльва).
15 жніўня (субота). «Маладзечна» — «Першы рэгіён» (Кавярдзякі).
29 жніўня (субота). «Маладзечна» — «Меліяратар» (Жыткавічы).
5 верасня (субота). «Маладзечна» – «Баранаві-чы».
12 верасня (субота). «Маладзечна» — «Дынама-Брэст-1960».
26 верасня (субота). «Маладзечна» – «Кранон» (Стоўбцы).

Мінскі «Энергетык-БДУ», які свае матчы ў рамках чэмпіянату вышэйшай лігі таксама праводзіць на гарадскім стадыёне ў Маладзечне, займае неблагія пазіцыі ў турнірнай табліцы. Набраўшы 23 ачкі, дзеліць чацвёрты-шосты радкі з гро-дзенскім «Нёманам» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Пасля 14 праведзеных сустрэч каманда мае 7 перамог, 2 нічые, 5 паражэнняў, розніцу забітых і прапушчаных мячоў 17-15. Іх малады нападаючы, легіянер з Узбекістана Жасур Яхшыбоеў забіў 7 мячоў і з гэтым паказчыкам лідзіруе ў спісе снайпераў разам з некалькімі іншымі форвардамі.

У бліжэйшы месяц «энергетыкі» двойчы згуляюць у нашым горадзе. 12 ліпеня (нядзеля) прымуць брэсцкі «Рух» (цяпер займае 12-е месца), а 26 ліпеня (нядзеля) прымуць жодзінскую каманду.

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Прочитано 149 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить