28.11.2019 10:14

Урокі здароўя для дарослых праводзяць у Лебедзеве

У Лебедзеўскім сельсавеце прайшлі першыя заняткі ў «Школе здароўя».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Гэты праект ажыццяўляецца Лебедзеўскім сельскім Саветам дэпутатаў сумесна з раённым саветам ветэранаў, цэнтральнай раённай бальніцай.

Плануецца, што раз на месяц для пенсіянераў, а таксама іншых катэгорый грамадзян будуць праводзіцца заняткі ў «Школе здароўя», у час якіх мясцовыя і маладзечан-
скія медыкі раскажуць пра прафілактыку розных хвароб, дадуць канкрэтныя рэкамендацыі, падкажуць, куды звяртацца ў выпадку неабходнасці. Шмат увагі будзе надавацца папулярызацыі здаровага ладу жыцця, правільнаму харчаванню, фізічнай актыўнасці.

Напярэдадні па ўсім аграгарадку былі развешаны афішы з запрашэннем на заняткі. Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Валяр’ян Грачыха абзваніў пенсіянераў. Мерапрыемства прайшло ў сельвыканкаме. На сустрэчу з лебедзеўцамі прыехаў загадчык псіханеўралагічнага дыспансера Аляксандр Бажко. Тэма яго выступлення была вельмі актуальнай: «Асаблівасці пажылога ўзросту, псіхалагічныя расстройствы. Дэменцыя». Што трэба ведаць, каб своечасова распазнаць у сваіх блізкіх каварную хваробу, як ім дапамагчы, куды звяртацца, што будзе, калі не лячыць дэменцыю – пра ўсё гэта даходліва расказваў вопытны ўрач.

— Такія сустрэчы з медыкамі надзвычай карысныя для насельніцтва. Мы пераканаліся ў гэтым ужо ў час першага мерапрыемства, — адзначае старшыня Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Дудзіч. – У далейшым «Школа здароўя» будзе праходзіць не толькі ў Лебедзеве, але і ў іншых буйных населеных пунктах сельсавета. У іх арганізацыі разам з сельскім Саветам будуць прымаць удзел мясцовыя медыкі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый. Спадзяёмся, што нашы землякі ацэняць магчымасць сустрэцца з вопытнымі спецыялістамі, задаць пытанні і будуць актыўна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах.

 

Прочитано 46 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить