12.08.2019 11:45

Футбольный клуб «Молодечно» догоняет лидеров

Анализ игр и положения в турнирной таблице на полпути к завершению сезона.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Пройдзена палова футбольнага сезона ў чэмпіянаце другой лігі. У турнірнай табліцы вылучаюцца каманды з Дзяржынска і Ашмянаў. Яны відавочныя лідары і па набраных ачках, і па зместу гульні, якую дэманструюць.

Значная колькасць калектываў вядзе барацьбу за ганаровы трэці радок у табліцы. Сярод гэтай групы праследавацеляў і абодва прадстаўнікі Маладзечанскага раёна.
Наша каманда з райцэнтра гуляе бескампрамісна — ніводнай нічыёй. Яна магла быць бліжэй да лідараў, каб не крыўдныя паражэнні дома ад пінчан 0:1 і на выездзе ад «Узды» 1:2. Чысцінцы таксама нечакана страцілі ачкі — на выездзе ў Смалявічах 2:3 і дома з «Клецкам» 2:2.

Безумоўна, гэтыя няўдачы трэба хутчэй забыць. Успамінаць лепш гульні, якія відавочна балельшчыкаў парадавалі. У ліпені маладзечанцы дома перамаглі 3:0 «Асіповічы», а на выездзе 11:1 расправіліся з «Нёманам-Агра». Чысцінцы яшчэ на пачатку сезона дома ўпарта пазмагаліся 3:3 з «Ашмянамі-БДУФК», а напрыканцы круга перамаглі 4:0 на выездзе ў Пінску.

Згодна з рэгламентам федэрацыі футбола з другой лігі ў першую лігу пераходзяць па выніках сезона дзве каманды. Аднак такое запрашэнне можа атрымаць і каманда, якая зойме трэцяе месца, у тым выпадку, калі ў вышэйшай лізе альбо ў першай лізе хтосьці з удзельнікаў знімецца з розыгрышу. Такая сітуацыя цалкам верагодная, таму барацьба за трэці радок у табліцы таксама мае важнае турнірнае значэнне.

Лепшым снайперам сезона пакуль з’яўляецца Аляксей Хадневіч з «Узды», які забіў 16 мячоў.

Услед за ім ліст снайпераў працягвае Павел Богуш з «Андэрдога» (9 мячоў). Прафесійную кар’еру ён пачаў у 2015 годзе ў складзе дублёраў барысаўскага БАТЭ. За прайшоўшы час пагуляў у «Смалявічах» і мінскіх «Крумкачах», за якія дэбютаваў у вышэйшай лізе. Леташні сезон пачынаў у мікашэвіцкім «Граніце», а з другога круга перайшоў у чысцінскую каманду.
Навічкі складу маладзечанцаў Уладзіслаў Кнацько-Штэрк і Андрэй Емяльянаў (абодва 1995 года нараджэння) забілі адпаведна 8 і 7 мячоў. Першы раней выступаў за дублёраў жодзін-
скага «Тарпеда» і таксама згуляў некалькі матчаў за мінскія «Крумкачы» ў вышэйшай лізе, а мінулы сезон правёў у дубліруючым складзе «Смалявічаў». Другі — выхаванец асіповіцкай ДЮСШ, гуляў за дублёраў бабруйскай «Белшыны», а потым некалькі сезонаў за ФК «Асіповічы».

З-за фінансавых цяжкасцей з розыгрышу знялася каманда ЮАС (Жыткавічы). Згодна з рэгламентам федэрацыі футбола вынікі праведзеных ёю матчаў былі ануляваныя і адпаведныя змены ўнесеныя ў турнірную табліцу. Цяпер тут засталося толькі пятнаццаць радкоў.

У табліцы даюцца па парадку: месца — назва каманды — колькасць перамог — колькасць нічыіх — колькасць паражэнняў — розніца забітых і прапушчаных мячоў — колькасць ачкоў.

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Расклад дамашніх матчаў каманд Маладзечанскага раёна ў другім крузе.

17 жніўня (субота) Маладзечна — ФК «Клецк»
31 жніўня (субота) Маладзечна — ФК «Горкі»
7 верасня (субота) «Андэрдог» (Чысць) — ФК «Івацэвічы»
14 верасня (субота) Маладзечна — «Белшына-2» (Бабруйск)
21 верасня (субота) «Андэрдог» (Чысць) — «Нёман-Агра» (Стаўбцы)
28 верасня (субота) Маладзечна — «Андэрдог» (Чысць)
5 кастрычніка (субота) «Андэрдог» (Чысць) — «СМІаўтатранс» (Смалявічы)
12 кастрычніка (субота) Маладзечна — ФК «Узда»
19 кастрычніка (субота) «Андэрдог» (Чысць) — «Энергетык-БДАТУ» (Мінск)
26 кастрычніка (субота) Маладзечна — ФК «Івацэвічы»
2 лістапада (субота) «Андэрдог» (Чысць) — «Арсенал» (Дзяржынск)
9 лістапада (субота) Маладзечна — «Нёман-Агра» (Стаўбцы)
16 лістапада (субота) «Андэрдог» (Чысць) — «ДЮСШ-3-Стэнлес» (Пінск)

Прочитано 100 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить