27.02.2019 11:44

«Самый яркий для меня момент -- когда вынес на поле футбольный мяч»

Гульня БАТЭ  и лонданскага «Арсенала» на «Барысаў-Арэне» назаўсёды запомніцца і выхаванцу Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната 12-гадоваму Руслану Кашкоўскаму, які адкрыў гэты матч.

«Самый яркий для меня момент -- когда вынес на поле футбольный мяч» "Маладзечанская газета"


Трэнер па міні-футболе Аляксей Філіпаў (дарэчы, выпускнік вышэйназванай установы) напісаў пра свайго здольнага вучня, яго захапленне спортам на міжнародны конкурс «Юны арбітр» у кампанію KIA Motors, якая з’яўляецца партнёрам Лігі Еўропы. Гісторыя хлопчыка вельмі ўразіла. Некалькі гадоў таму ў яго руках узарвалася петарда. У выніку было траўміравана левае вока, бачыць ён толькі правым. Няма ладу і ў сям’і Руслана, домам для яго стаў інтэрнат, а бацькоўскай ласкай атулілі педагогі.

Сапраўдная аддушына для хлопчыка – міні-футбол. Ён марыць стаць прафесійным спартсменам. На «Барысаў-Арэне» Руслан пабываў упершыню, хаця раней даводзілася бачыць «у жывую» матч у Іспаніі паміж каталонскім футбольным клубам «Барселона» і іспанскім «Атлетык Більбаа».

— Я і не ведаў, што трэнер напісаў пра мяне пісьмо. Ён расказаў, калі ўжо даведаўся аб запрашэнні на «Барысаў-Арэну», — гаворыць хлопчык. – Самы яркі для мяне момант — калі вынес на футбольнае поле мяч. Нават не верылася, што ўсё гэта адбываецца са мной. Безумоўна, эмоцыі зашкальвалі, і калі беларускія спартсмены забілі пераможны гол.

На матч разам з Русланам паехалі іншыя гульцы яго каманды па міні-футболе, трэнер Аляксей Філіпаў і дырэктар спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Наталля Глінская.

Трэба заўважыць, што ў школе-інтэрнаце надаецца вялікая ўвага фізічнаму выхаванню. У розныя часы 15 выпускнікоў установы сталі пераможцамі Паралімпіяды, у тым ліку Аляксей Філіпаў – майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы і чэмпіён свету па міні-футболе. Асаблівы ўпор у школе зроблены на лёгкую атлетыку, плаванне, міні-футбол і лыжны спорт.

— У маёй камандзе шмат здольных хлопцаў з высокім патэнцыялам. Але, на жаль, у Беларусі аддаецца перавага алімпійскім відам спорту. Ужо гады два на рэспубліканскім узроўні не праводзіліся турніры па-міні-футболе, у якіх маглі б удзельнічаць такія каманды, як у нашай школе, — зазначае Аляксей Філіпаў.

Тым часам дзеці спяшаюцца на спартыўныя заняткі не толькі ў школьныя будні, але і на канікулах. І не перастаюць марыць аб вялікіх стартах.



Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 2015 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить