29.01.2019 12:39

Выхадны дзень па-лебедзеўску: усім аграгарадком – на школьны стадыён

Кірмаш з разнастайнымі прысмакамі, забегі на лыжах і санках, цір, перацягванне каната, гандлёвыя рады, бяспройгрышная латарэя, музыка і танцы, гарачая гарбата з піражкамі…

Выхадны дзень па-лебедзеўску: усім аграгарадком – на школьны стадыён "Маладзечанская газета"


Той, хто прыйшоў на стадыён Лебедзеўскай СШ, не пашкадаваў аб гэтым. Лебедзеўскі сельскі выканаўчы камітэт, школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая школа мастацтваў упершыню запрасілі жыхароў аграгарадка на народныя гулянні «Калядныя забавы». І яны сабраліся на свята цэлымі сем’ямі.

Якіх толькі ласункаў не нагатавалі руплівыя гаспадыні: ледзянцы на палачцы, дамашнія вафлі, хрушчы, беляшы, чабурэкі, дранікі… Прадаваліся яны па сімвалічных цэнах – кожны мог пакаштаваць. Не дзіўна, што прысмакі размялі вельмі хутка, а фірменнымі рэцэптамі гаспадыні абменьваюцца і сёння.

Таты і мамы, дзеці ўсіх узростаў спаборнічалі ў лыжных гонках, пераможцаў узнагародзілі дыпломамі. Былі жадаючыя паўдзельнічаць і ў забегах на санках. А ў санях, у якія запрог свайго каня Аляксандр Калачык, прыехалі Дзед Мароз і Снягурачка (Андрэй Дзевялтоўскі і Кацярына Грыб), каб яшчэ раз павіншаваць землякоў з Новым годам. Старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама агучыла вынікі конкурсу на лепшую святочную ілюмінацыю падворка, пераможцамі якога сталі Святлана Шаўчэнка і Алеся Кажура. Працавалі музычная і гульнявая пляцоўкі. Дзеці з задавальненнем малявалі фарбамі карціны прама на снезе. Школьныя повары частавалі ўсіх гарачай гарбатай і піражкамі, сушкамі, пячэннем.

— Класнае свята! Столькі магчымасцей усёй сям’ёй весела і цікава правесці выхадны! Калі ў горадзе ў час такіх гулянняў за многія забавы трэба плаціць, то ў нас усё бясплатна. Як не паўдзельнічаць, каб набрацца добрых эмоцый, зарадзіцца энергіяй! Радуе, што жыццё ў нашым аграгарадку б’е струменем, што ўсё з большай актыўнасцю людзі прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах, — дзеліцца ўражаннямі мнага-
дзетная мама Вольга Мячкоўская.

Фота: Алена ЯКІМОВІЧ.
 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/zdorove-i-sport/item/3958-vykhadny-dzen-pa-lebedze-sku-usim-agragaradkom-na-shkolny-stadyjon.html#sigProIde2224e4b8f
Прочитано 1285 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить