13.03.2018 16:20

Пераможцы жывуць у вёсцы

Источник

На лыжна-біятлоннай спартыўнай базе «Заячая паляна», што ў Лагойскім раёне, завяршыўся фінал Рэспубліканскай спартакіяды па лыжных гонках сярод сельскіх жыхароў.

Звыш ста мацнейшых спартсменаў з усіх абласцей Беларусі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. У складзе зборнай каманды гонар Міншчыны абаранялі і прадстаўнікі нашага раёна неаднаразовыя пераможцы і прызёры абласных і рэспубліканскіх першынстваў Ігар Калачык з Гарадка і жыхарка вёскі Краснае Таццяна Квяткоўская.

Спачатку прайшлі індывідуальныя гонкі. Мужчыны спаборнічалі на дыстанцыі 5 км вольным стылем, жанчыны — на трохкіламетровай трасе. Нашы землякі ва ўзроставай катэгорыі 35 гадоў і старэйшыя паказалі лепшыя вынікі і былі ўключаны ў склад каманды для эстафетнай гонкі.
Ужо на першым этапе ў мужчын, дзе стартаваў Ігар Калачык (эстафета складалася з трох этапаў па 5 км), стала зразумела, што сельскія спартсмены сталічнага рэгіёна нацэлены толькі на перамогу. З адрывам у 22 секунды ад бліжэйшага саперніка з Віцебшчыны на другі этап пайшоў прадстаўнік Лагойскага раёна Фёдар Пугач. Завяршаў эстафету таксама спартсмен з Лагойшчыны Уладзімір Ульянаў. І толькі праз 36 секунд фінішавалі віцябчане. Тройку прызёраў замкнула каманда Магілёўскай вобласці.

У жаночай эстафеце (3 х 3 км) Таццяна Квяткоўская таксама стартавала першай. Яна паспяхова пераадолела дыстанцыю, а сяброўкі па камандзе замацавалі поспех. У выніку — заслужаная перамога. Другімі і трэцімі фінішавалі адпаведна лыжніцы Магілёўскай і Віцеб-
скай абласцей.

Такім чынам, па выніках індывідуальных і эстафетных гонак зборная Міншчыны перамагла ў Рэспубліканскай спартакіядзе. Другое месца — у каманды Віцебскай вобласці. На трэцім — магіляўчане.

Фота: архіў Ігара КАЛАЧЫКА.

Прочитано 1151 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить