26.06.2020 12:08

Карціны пад грукат вагонных колаў

Для жыхара вёскі Літва Дзмітрыя Паляковіча маляванне не проста хобі, а найлепшае лякарства ад хваробы, выратаванне ад самоты.

Дзмітрый Паляковіч. Дзмітрый Паляковіч. "Маладзечанская газета".

На маім рабочым стале – незвычайны пейзаж. На белым лісце фармату А3 гуашшу ў спалучэнні з каляровай крэйдай намаляваны горныя вяршыні ў сонечным зарыве, на пярэднім плане – спелыя лімоны ў натуральную велічыню. Просты малюнак, але прыцягвае ўвагу. Ёсць у ім энергетыка, мара аб далёкіх падарожжах…

Яго аўтар — 42-гадовы Дзмітрый Паляковіч – у гарах ніколі не быў. Ён наогул не так часта выбіраецца з дому, які знаходзіцца побач з чыгуначным пераездам. Дзмітрый вырас пад грукат вагонных колаў, любіць сустракаць і праводзіць цягнікі. Па гуку можа без памылкі адрозніць, які састаў ідзе – пасажырскі, грузавы, рамонтны.

На цягніку ён ездзіць у суседняе Беразінскае ці Маладзечна. Нават у Мінску бываў усё больш у лячэбных установах з-за праблем са здароўем. У Дзмітрыя ад нараджэння дзіцячы цэрэбральны параліч. Ён мае інваліднасць трэцяй ступені, з якой можна працаваць. Ды толькі знайсці занятак у сельскай мясцовасці чалавеку з фізічнымі асаблівасцямі вельмі не проста.

Дзіма закончыў дзевяць класаў былой Літвянскай школы, якая ўжо даўно закрыта. Маляваць яго ніхто не вучыў, гэта захапленне было з ім заўсёды. У ход ішлі не толькі альбомы і сшыткі, але і кавалкі кардону, фанера – усё, што трапляла пад руку.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 27 чэрвеня

Фота: Аляксей Платко.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/7126-kartsiny-pad-grukat-vagonnykh-kola.html#sigProId1661731b55
Прочитано 544 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить