10.04.2020 15:45

Демография Молодечненского района. Март 2020 г.

Информация молодечненского ЗАГСа.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

У сакавіку аднаго хлопчыка і дзвюх дзяўчынак назвалі гэтымі біблейскімі імёнамі.

Што яшчэ было адметнага ў першым месяцы вясны? З 32 пар маладых толькі дзве зарэгістравалі шлюб ва ўрачыстай абстаноўцы – адчуваецца Велікодны пост. Пра гэтыя і іншыя цікавыя факты нам паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Іна АХПОЛАВА.

Нараджэнні

У сакавіку зарэгістраваныя 94 нованароджаныя (45 хлопчыкаў і 49 дзяўчынак) — на 8 менш, чым летась. Першае дзіця з’явілася ў 32 сем’ях, другое – у 35, трэцяе – у 15, чацвёртае – у сямі, пятае – у пяці.

У горадзе нарадзілася 71 дзіця. У сельскай мясцовасці найбольш нованароджаных зарэгістравана ў Радашковіцкім гарпасвыканкаме — 6, у Аляхновіцкім сельвыканкаме — 4, Красненскім – 3.

У пачатку сакавіка зарэгістраваны дзеці з даволі рэдкай датай нараджэння — 29 лютага. Гэта Вераніка Вярбіцкая і Святаслаў Ганчарук з Маладзечна, Стэфанія Усацкіх з Аляхновіч.

Трое дзяцей сталі сапраўдным падарункам сваім мамам да Дня жанчын, бо з’явіліся на свет 8 сакавіка: Іван Клімёнак з Маладзечна, Дзяніс Дрозд з Радашковіч, Софія Сліж з вёскі Скарынкі Аляхновіцкага сельсавета. Пры іх рэгістрацыі супрацоўнікі ЗАГСа ўручалі бацькам пасведчанні аб нараджэнні ў святочнай вокладцы, а для іх мам вучні дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы выцінанкі.

Зарэгістраваны ў сакавіку дзве пары двайнят. У Таццяны і Станіслава Пацэвічаў нарадзіліся сын Багдан і дачка Варвара, у Ірыны і Паўла Антонавых — дачушкі Ксенія і Анастасія. Абедзве сям’і з Маладзечна.
Сярэдні ўзрост мам – 30 гадоў, татаў – 32. Дзвюм самым маладым мамам па 19, адна жанчына і чацвёра мужчын сталі бацькамі ва ўзросце ад 45 да 50 гадоў.

Самымі папулярнымі імёнамі ў сакавіку былі Арцём, Мацвей, Міхаіл, Раман, Багдан, Ганна, Варвара, Вікторыя, Ксенія, Софія. Сярод рэдкіх – Адам, Даніла, Даніс, Марцін, Сямён, Аніта, Антаніна, Даніэла, Еўдакія, Эліна.

Усяго за тры месяцы года ў нашым раёне зарэгістравана 327 нованароджаных, што на 7 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы

Іх было 31 — на 21 менш, чым летась. 12 жаніхоў і 14 нявест узялі шлюб паўторна. У Маладзечне зарэгістравана 18 новых сем’яў, сярод сельскіх населеных пунктаў найбольш шлюбаў было ў Аляхновіцкім сельвыканкаме – 4, Цюрлёўскім – 3, ва ўсіх астатніх па адным.

З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Марыне Муконінай і Юрыю Рашнюку ў час рэгістрацыі былі ўручаны пасведчанне аб шлюбе ў святочнай вокладцы і «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і».
Сярэдні ўзрост нявест – 33 гады, жаніхоў – 36. Самым юным нявесце і жаніху – 18 і 21 год, самым салідным – 54 і 58.

Усяго ў першым квартале ў раёне створана 137 сем’яў — на 12 менш, чым у мінулым годзе.

Разводы

Іх зарэгістравана 49 — на 3 больш, чым летась. З пачатку года ў раёне распалася 140 сем’яў — на адну менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Смерці

У сакавіку пайшло з жыцця 139 чалавек, на 17 менш, чым летась. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын у сакавіку склаў 64 гады, жанчын – 75.

За тры месяцы памерла 456 чалавек — на 44 менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 402 раз Последнее изменение 10.04.2020 15:45
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить