Спачатку хацеў праігнараваць інфармацыю. Зразумела, што гэта чарговы «развод». Аднак вырашыў правесці эксперымент і даведацца, у чым заключаецца махлярства. Ніжэй прыводжу вытрымкі з электроннай перапіскі з добраахвотным памочнікам у абагачэнні. Назваўся ён доктарам Рычардам Уілісам з Рэспублікі Тога (дзяржава ў Заходняй Афрыцы).
***
«Добрай раніцы! Завуць мяне доктар Рычард Уіліс. Валодаю інфармацыяй пра фонд у 13,58 мільёна долараў, які належаў чалавеку з вашым прозвішчам. Прапаную супрацоўніцтва, каб на законных падставах для нашай узаемнай выгады вы атрымалі спадчыну».
***
«Дзякую за паведамленне! Я паходжу са старажытнага шляхецкага роду, таму не здзіўлены, што меў багатага сваяка, пра якога нічога не ведаў. Канешне грошы атрымаць хачу. Чакаю інструкцый».
***
«Шаноўны сябар! Я вельмі цаню, што вы адказалі на маё паведамленне. З энтузіязмам бяруся прадстаўляць вашы інтарэсы. Гарантую законнасць здзелкі. Фонд мы падзелім 50/50, як толькі банк выдасць грошы. Па сваю долю я асабіста прыеду ў вашу краіну. Галоўнае, усё трэба зрабіць максімальна хутка і строга канфідэнцыяльна. З найлепшымі пажаданнямі, адвакат Рычард Уіліс».
***
«Я гатовы падзяліцца паловай фонду з сумленным чалавекам. Давайце хутчэй распачнём працэс».
***
«Дзякую за разуменне! Грошы вы абавязкова атрымаеце. Размешчаны яны ў банку ў Ломе (сталіца Тога). Я правёў ужо вялікую папярэднюю работу і пры гэтым сур’ёзна патраціўся. Да таго ж у 2012 годзе мая жонка памерла. Дачка цяжка захварэла. Мая доля з фонду пойдзе на яе лячэнне. Такім чынам, здзелка будзе карысная і мне, і вам. Фінансавая аперацыя зойме 11 дзён. Галоўнае, паведаміце мне свае асабістыя рэквізіты і вышліце адсканіраваную копію дзеючага пашпарта».
Працяг у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 30 лістапада.