12.11.2019 12:11

Демография Молодечненского района. Октябрь 2019 г.

Информация молодечненского ЗАГСа.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

"Нарадзілі першае, думаем пра другое, у планах – трэцяе". Гэту аптымістычную формулу можна прымяніць да дэмаграфічных паказчыкаў за кастрычнік. Мяркуйце самі: у сем’ях нашага раёна нарадзілася 39 першынцаў, роўна ж столькі дзетак сталі другімі, а 21 сям’я пабагацела на трэцяе дзіця.

Гэту і іншую цікавую інфармацыю нам прадставіла выконваючая абавязкі начальніка ЗАГС райвыканкама Эліна ПЛАТАНОВІЧ.

Нараджэнні

У кастрычніку зарэгістравана 105 нованароджаных (59 хлопчыкаў і 46 дзяўчынак), што на пяцёра больш, чым за такі ж месяц мінулага года.

Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 31. Самая маладая мама – ва ўзроставай катэгорыі ад 16 да 18 гадоў, тры жанчыны нарадзілі ад 40 да 45 гадоў, двое мужчын сталі татамі пасля 50-ці.

Мамы ўсе грамадзянкі Беларусі, сярод татаў ёсць грамадзяне Рэспублікі Румыніі, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана, Украіны.
У пасёлку Чысць нарадзіліся двайняты: у сям’і Наталіі і Віталія Чарняўскіх з’явіліся сыны Павел і Раман.

Самымі папулярнымі імёнамі кастрычніка сталі Арцём, Максім, Раман, Арсеній, Данііл, Вікторыя, Ксенія, Софія, Ганна, Валерыя. Сярод рэдкіх — Ніл, Алан, Дамінік, Міраслаў, Фадзей, Юльян, Аніта-Аляксандра, Евангеліна, Ніка, Алівія, Сільвія, Тэона, Эмілія.

Усяго за дзесяць месяцаў у раёне зарэгістравана 1045 нованароджаных, што на 124 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Шлюбы

Іх заключана 70 — на 19 больш, чым у кастрычніку 2018 года.
Сярэдні ўзрост нявест – 31 год, жаніхоў – 34. Самай маладой нявесце споўнілася 18, жаніху – 19. У пенсіённым узросце ўзялі шлюб адзін мужчына і адна жанчына.
У 23 выпадках адзін з пары жаніўся паўторна, у 18 выпадках другі шлюб і ў мужа, і ў жонкі.

Усяго з пачатку года ў раёне створана 711 новых сем’яў, што на 24 менш, чым у мінулым годзе.

Разводы

Іх зарэгістравана 37 — на пяць менш, чым у мінулым годзе. Усяго за дзесяць месяцаў скасавалі шлюб 422 сям’і, што на пяць больш, чым летась.

Смерці

У кастрычніку пайшлі з жыцця 162 нашы землякі — на 4 больш, чым у 2018 годзе. Усяго з пачатку года памерлі 1538 жыхароў раёна — на 5 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

 

Прочитано 590 раз Последнее изменение 12.11.2019 12:11
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить