15.10.2019 11:18

Областной праздник «Любви великий свет – свет материнства» в Молодечно. ФОТО

Жанчын з усёй Міншчыны, дзеці якіх сталі пераможцамі рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў, ушаноўвалі на сцэне гарадскога Палаца культуры ў час абласнога свята да Дня Маці «Любові вялікай святло – святло мацярынства».

Участницы областного праздника «Любви великий свет – свет материнства» Участницы областного праздника «Любви великий свет – свет материнства» "Маладзечанская газета"

Другі год запар яно праводзіцца ў Маладзечне.

Нікога не пакінулі раўнадушнымі святочнае шэсце на пляцоўцы ля Палаца культуры, конкурсы калясак «Аўта-Бэбі», асенніх букетаў, кулінарных шэдэўраў, якія прайшлі ў рамках мерапрыемства, пераможцы былі ўзнагароджаны на сцэне.

У фае былі прадстаўлены выстаўкі «Мацярынская гордасць», «Яе вялікасць Сям’я», прэзентацыя матэрыялаў пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшае прадпрыемства для мам, якія працуюць» (яны былі названы на свяце). Працавалі адкрыты мікрафон, тэлевізійны праект «Роля мамы ў жыцці чалавека», дзякуючы тэлежурналістам МКТБ.

Без перабольшвання, самыя дастойныя жанчыны з усіх раёнаў вобласці 14 кастрычніка прыехалі ў Маладзечна. Іх павіншавалі са святам, уручылі граматы і падзячныя пісьмы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Семянчук, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Сарока.

Дастойным падарункам віноўніцам урачыстасці стаў канцэрт з удзелам выканаўцаў і творчых калектываў Міншчыны.

Фото Алексей Плотко. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/5506-oblastnoj-prazdnik-lyubvi-velikij-svet-svet-materinstva-v-molodechno-foto.html#sigProId20df705555
Прочитано 279 раз Последнее изменение 15.10.2019 11:18
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить