09.10.2019 9:15

Прадстаўнікі прафсаюзаў абмеркавалі правы и сацыяльныя гарантыі

Актуальныя пытанні прафсаюзнага жыцця і сацыяльнай падтрымкі працоўных былі разгледжаны ў час пасяджэння савета Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Мерапрыемства сабрала больш за 200 кіраўнікоў пярвічных прафсаюзных арганізацый.

Во время заседания. Во время заседания. "Маладзечанская газета".

У пасяджэнні прымалі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта, старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сарока, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Аляксей Вараўка.

Інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці і задачах, якія стаяць перад прафсаюзнымі арганізацыямі раёна, давяла Таццяна Яцухна. Яна
адзначыла, што адной з галоўных падзей для прафсаюзнай грамадскасці краіны стала прыняцце новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса. Сярод распрацоўшчыкаў дакумента была і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Многія прафсаюзныя ініцыятывы былі ўлічаны.

Так, у кодэксе замацаваны нормы аб гарантыях занятасці для добрасумленных работнікаў (у тым ліку падаўжэнне кантракта на максімальны тэрмін, калі ў работніка няма спагнанняў). Па ініцыятыве прафсаюзаў унесены палажэнні, якія ўстараняюць несправядлівасць і дыскрымінацыю ў дачыненні да работнікаў пенсіённага ўзросту, абмяжоўваюць матэрыяльную адказнасць работнiкаў, вызначаюць больш працяглы тэрмін інфармавання аб змене істотных умоў працы і гэтак далей.

— Сярод важных тэм, над якімі працуе ФПБ, — страхаванне рызык нявыплаты заработнай платы пры банкруцтве арганізацыі, — падкрэсліла Таццяна Пятроўна. – Таксама праводзіцца ўдасканаленне сістэмы сацыяльнага партнёрства. Ужо цяпер ва ўсіх раёнах Міншчыны дзейнічаюць саветы па працоўных і сацыяльных пытаннях. Ствараюцца новыя «пярвічкі» прафсаюзных арганізацый, у тым ліку на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці.

Выступоўца заклікала членаў савета ўзмацніць грамадскі кантроль за аховай працы, пашырыць магчымасці аздараўлення работнікаў, больш актыўна далучаць іх да заняткаў фізкультурай і спортам. Важна таксама рэгулярна наведваць школы і іншыя падшэфныя ўстановы, аказваць ім разнастайную дапамогу.

Аб ролі прафсаюзаў у абароне правоў працоўных выказалася Людміла Канановіч. Яна падкрэсліла, што прафсаюзныя арганізацыі аказваюць значную падтрымку работнікам прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іх сем’ям, дапамагаюць паляпшаць умовы працы, дабіваюцца дадатковых сацыяльных гарантый. Актывісты ФПБ кантралююць выкананне працоўнага заканадаўства, ініцыююць прапановы, карысныя як для работнікаў розных галін народнай гаспадаркі, так і для грамадства ў цэлым.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/5472-pradsta-niki-prafsayuza-abmerkavali-pravy-i-satsyyalnyya-garantyi.html#sigProIdeff1cdb16e
Прочитано 45 раз Последнее изменение 09.10.2019 9:15
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить