06.09.2019 14:45

Беларускі саюз жанчын дапамагае

«Збяром партфель разам!» Так называлася акцыя, прысвечаная Дню ведаў, якую ініцыявала раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Барада (другая злева) уручае актывісткам гэтага руху сертыфікаты на набыццё тавараў для школы іх дзецям. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Барада (другая злева) уручае актывісткам гэтага руху сертыфікаты на набыццё тавараў для школы іх дзецям.

Сертыфікаты на 20 рублёў у адну з гандлёвых сетак на набыццё тавараў для школы атрымалі актывісткі гэтага руху, якія прыйшлі на мерапрыемства разам з дзецьмі. Упор быў зроблены на тыя сем’і, у якіх выхоўваюцца першакласнікі.

— Безумоўна, пачатак школьнага жыцця – самы яркі і запамінальны момант у жыцці кожнага чалавека, — заўважыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада. – Асаблівы клопат і адказнасць для баць-
коў — сабраць дзіця ў першы клас.

Мамы хлопчыкаў і дзяўчынак працуюць у розных сферах, яны з’яўляюцца членамі «пярвічак» Беларускага руху жанчын у цэнтральнай раённай бальніцы, раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Лебедзеўскім сельвыканкаме.

Для гасцей быў падрыхтаваны салодкі стол, а дзіцячы цэнтр культуры «Расток» парадаваў іх творчай праграмай.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/5246-belaruski-sayuz-zhanchyn-dapamagae.html#sigProId601085943c
Прочитано 131 раз Последнее изменение 06.09.2019 14:45
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить