08.08.2019 10:57

Что почем к школьному сезону?

Колькі каштуюць сшыткі, вокладкі для падручнікаў, ручкі, іншыя канцтавары і што найлепш падарыць школьніку ў гонар 1 Верасня? Журналісты «МГ» разам з прадаўцамі магазіна «Спадчына» ААТ «Белкніга» дапамагалі збіраць партфелі вучням гарадскіх і сельскіх школ.

Паліна Мацкевіч з мамай выбіраюць рукзак. Паліна Мацкевіч з мамай выбіраюць рукзак. "Маладзечанская газета"

У кнігарні -- у аддзелах канцтавараў, мастацкай літаратуры на першым паверсе па-новаму расстаўлены паліцы з таварам, іх выкладка стала больш адкрытай і даступнай, з’явілася больш свабоднага месца.

-- Мы ўлічылі пажаданні пакупнікоў, пастараліся, каб ім было зручна выбіраць кнігі, канцтавары. У магазіне працавалі дызайнеры з аддзела арганізацыі гандлю ААТ «Белкніга», і вынік іх працы нас радуе, -- адзначае кіраўнік. – Асартымент тавараў пашырыўся, сёння мы прапануем больш за 10 тысяч найменняў канцтавараў, у пераважнай большасці айчыннай вытворчасці. Хіба што стрыжні ў шарыкавыя ручкі расійскай вытворчасці, бо ў Беларусі іх пакуль не выпускаюць.

Ажыятаж на школьныя тавары адчуваецца. І чым менш застаецца да 1 верасня, тым больш вучняў і іх бацькоў заходзяць у кнігарню...

Пра асартымент, цэны і настрой бацькоў і вучняў -- чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 10.08.2019 г.

Фота: Аляксей Платко. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/sotsium/item/5047-chto-pochem-k-shkolnomu-sezonu.html#sigProIdfa3c4c5ef3
Прочитано 208 раз Последнее изменение 08.08.2019 10:57
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить