08.08.2019 9:15

Демография Молодечненского района. Июль 2019 г.

Колькі шлюбаў, разводаў, рэдкія і папулярныя імёны дзяцей. 

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Чым яшчэ быў адметны мінулы месяц у плане дэмаграфіі паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Эліна ПЛАТАНОВІЧ.

Нараджэнні

У ліпені зарэгістравана 107 нованароджаных (51 хлопчык і 56 дзяўчынак), што на 35 менш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця з’явілася ў 32 сем’ях, другое – у 54, трэцяе – у 13, чацвёртае – у чатырох, пятае – у двух, сёмае – у адной сям’і.
У ліпені зарэгістраваны двайняты ў Цюрлёўскім сельсавеце.

Сярэдні ўзрост мам складае 29 год, татаў – 31. Самым маладым тром мамам споўнілася па 19 гадоў, тры жанчыны нарадзілі ва ўзросце ад 40 да 45 год.
Акрамя беларусаў, бацькамі сталі грамадзяне Грузіі, Узбекістана, Расіі, Украіны, Азербайджана.

Самымі папулярнымі імёнамі ў ліпені былі Арцём, Ягор, Марк, Мірон, Міхаіл, Павел, Маргарыта, Мілана, Вікторыя, Марыя, Яна. Сярод тых, што сустракаліся ў адзіным ліку – Яфрэм, Назар, Дамір, Дзяніс, Уладзімір, Радзівон, Авігея, Агнія, Дарыя, Алена, Лідзія, Лінара, Мяліса.

Усяго за сем мінулых месяцаў у раёне нарадзілася 731 дзіця, што на 114 менш, чым у такі ж перыяд мінулага года.

Шлюбы

Іх, як ужо адзначалася, роўна сто -- на 12 менш, чым у ліпені 2018-га.
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб жанчын складае 27 гадоў, мужчын – 30. Самым юным тром нявестам і аднаму жаніху -- па 19, два жаніхі дасягнулі пенсіённага ўзросту. У 23 выпадках муж і жонка паўторна ўступілі ў шлюб, у 19 выпадках паўторны шлюб у аднаго з пары.

Усяго з пачатку года ў раёне створана 424 новыя сям’і -- на 26 менш, чым за такі ж перыяд 2018 года.

Разводы

Іх зарэгістравана 52, што на 18 больш, чым у мінулым годзе. Усяго за сем месяцаў у раёне скасавана 307 шлюбаў -- на 8 больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.

Смерці

У ліпені пайшло з жыцця 147 нашых землякоў -- гэта на 4 больш, чым летась. З пачатку года зарэгістравана 1087 смерцяў, што на 30 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

 

Прочитано 168 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Падарожжа ў Валынь Что почем к школьному сезону? »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить