09.07.2019 10:33

Демография Молодечненского района. Июнь 2019 г.

Даныя Маладзечанскага аддзела ЗАГС.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

У чэрвені вясельны марш Мендэльсона гучаў удвая часцей, чым ва ўсе папярэднія месяцы года. Пра гэтыя і іншыя цікавыя факты нам паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Эліна ПЛАТАНОВІЧ.

Нараджэнні

У чэрвені зарэгістраваныя 93 нованароджаныя (48 хлопчыкаў і 45 дзяўчынак), што на 28 менш, чым летась. Гэта найменшы паказчык за паўгоддзе. Найбольш дзяцей – 121 – нарадзілася ў студзені.

Першае дзіця ў чэрвені з’явілася ў 37 сем’ях, другое – у 38, трэцяе – у 14, чацвёртае – у трох.

Сярэдні ўзрост мам – 29 гадоў, татаў – 32. Самай маладой маме – 18 гадоў, дзве жанчыны нарадзілі ва ўзросце ад 40 да 45, двое мужчын сталі татамі пасля 50-ці. Пераважная большасць бацькоў – грамадзяне Беларусі, але зарэгістраваны таксама дзеці грамадзян Расіі, Украіны, Літвы.

Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі чэрвеня сталі Максім, Мікіта, Аляксандр, Іван, Міхаіл, жаночымі – Аляксандра, Аліна, Вікторыя, Ева, Паліна, Софія. Сярод рэдкіх – Савелій, Макарый, Цімур, Даніэль, Дамір, Евангеліна, Нэлі, Эмілія, Юльяна.

За паўгода ў раёне нарадзіліся 624 дзіцяці — на 79 менш, чым летась. У горадзе зарэгістравана 499 нованароджаных.

Шлюбы

Іх зарэгістравана 106 — на 22 больш, чым летась. Гэта рэкордная колькасць за мінулае паўгоддзе. Найменш шлюбаў было ў красавіку – 27.

Сярэдні ўзрост нявест – 28 гадоў, жаніхоў – 31. Самай юнай нявесце не споўнілася 18-ці, адзін жаніх і адна нявеста – пенсіённага ўзросту.

Усяго за шэсць месяцаў у раёне створаны 324 новыя сям’і, што на 14 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Разводы

У чэрвені скасавалі шлюб 34 сямейныя пары — на тры выпадкі больш, чым летась. Гэты паказчык найменшы за шэсць месяцаў года. Найбольш разводаў зарэгістравана ў лютым – 53.

Усяго за паўгода распалася 255 сем’яў — на 10 менш, чым за першае паўгоддзе 2018 года.

Смерці

Першы месяц лета стаў апошнім у жыцці 125 нашых землякоў, што на 16 менш, чым летась. Гэта найменшы паказчык за паўгоддзе. Найбольш людзей памерла ў студзені – 194.

Усяго за паўгода пайшлі з жыцця 940 жыхароў раёна — на 34 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

 

Прочитано 388 раз Последнее изменение 09.07.2019 10:33
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить